Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Родной язык
р.
р.
Урок праводзіцца ў 7 класе. Гэта першы ўрок у тэме «Дзеепрыметнік». Дадзены ўрок дапамагае арганізаваць сумесную дзейнасць па вывучэнні тэмы ўрока, у выніку чаго вучні будуць ведаць, што такое дзеепрыметнік, яго марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю, умець: знаходзіць дзеепрыметнікі ў тэкстах, адрозніваць іх ад прыметнікаў, вызначаць марфалагічныя прыметы дзеепрыметнікаў, вызначаць, якім членам сказа з', яўляецца дзеепрыметнік, ужываць дзеепрыметнікі ва ўласным маўленні. З новым матэрыялам вучні знаёмяцца з інфармацыйных блокаў, якія сцісла і наглядна дэманструюць звесткі пра дзеепрыметнік. Сістэма практыкаванняў накіравана на рашэнне пастаўленых задач і спрыяе рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока (далучэнне падрастаючага пакалення да гераічных нацыянальных каштоўнасцей - відэаролік "Брэсцкая крэпасць").